Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любімая і родная

Дзве родныя мовы, як два ручаі,
Зліліся і сталі крыніцай жывою.
Мне курскія ў Глуску пяюць салаўі,
I кружацца нашы буслы над Нявою.

Я з першага класа усё разумеў:
“Плакала Саша, как лес вырубали…”
Пад гукі цымбалаў ад шчасця нямеў,
Калі за ракой датлявала купалле.

Купала і Колас адкрылі мне зрок,
Душу зачароўвалі матчыны песні,
А пушкінскі вечна крылаты “Прарок”
I у познюю восень прыносіць прадвесне.

Я ў ленінскім слове знаходжу заўжды
Падтрымку, адказ і параду,
I мне, як і ў даўнія тыя гады,
He трэба зусім перакладу.

Заўсёды адданы праўдзіваму слову,
Я сэрцам знаёмыя гукі лаўлю, –
Люблю неўміручую рускую мову
I роднае слова, як маці, люблю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Любімая і родная - Сяргей Грахоўскі