Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Табе, беларус, паразважаць

Беларусь…
Беларус…
Беларуская мова…
Больш няма нічога светлага, прыгожага, мілагучнага…
Ці не так, беларус?
Ці не лічаш ты гэтак?
Толькі цішыня у адказ..
А ты ведаеш, колькі патрэбна было жыццяу людскіх, каб адстаяць
Зямельку матчыну?
А ці ведаеш, колькі змагауся народ беларускі, каб не знікла тое адметнае, што завецца моваю Маці Радзімы!
Не кожны гэта разумее…
Таму так і адбываецца,
Што людзі цураюцца
Свайго найвялікшага скарба-
Беларусам называцца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Табе, беларус, паразважаць - Анастасія Яраховіч