Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыварот

Я прыгатую свой напой,
Бы ў час мінулы чараўніца.
Туды закіну смутак свой
І дам каханаму напіцца.

Ён вып’е зелля, бы вады,
Яму не справіцца з падманам.
А яго вочы назаўжды
Густым засцелюцца туманам.

Не ўспомніць ён сваё імя,
Сваю каханую забудзе.
Цяпер у думках буду я!
Мяне адну кахаць ён будзе.

Амаль гатовы прыварот,
Кіпіць жаданне ракавое.
Адпраўлю любаму зварот
Свайго адчаю, неспакою.

Але чаму душа гарыць?
Не хоча шчасця пад прымусам.
Мо лепей мне яго забыць,
Як быццам нейкую спакусу?…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыварот - Ірына Касянкова