Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Сон неспакойны мой

“Нельга вытрываць
Бездар такую…
Скарб свой, мабыць,
Хутка спакую…
З’еду я пашукаць
Свайго шчасьця…
І туды, дзе…
Сапраўдная ўлада…
Дзе трымаюць усіх за людзей…
Дзе працуеш і маеш надзею…
Не галодным улегчыся ў ложак,
І прачнуцца свабодным і сёння,
Не пужацца за гідкае заўтра…
Дзень наступіць, а ты – не ахвяра
Новых нейкіх нядобрых законаў,
Што чакаем мы з Вамі заўсёды…
Не Радзіма дзяржава, а мачыха,
І любіць мне мо зараз няма за што…
Ні Радзіму, ні ўладу, ні Мову,
Не бароняць мяне… не бароняць…”

Мне цяжэй і цяжэй… і цяжэй
Праганяць гэтых думак сонм…
Неспакойным становіцца
Сон мой,
Неспакойным да болю ў сэрцы…
Разважаць не хапае моцы,
Як прачнуся, хочацца бегчы…
Ды не ведаю толькі куды,
Далей толькі ад тое бяды,
Што гарой надыходзіць
У краіну…
Горам дыхае людзям у спіны…
Не гатовы яны быць на Плошчы,
А рашэнне магло быць простым!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сон неспакойны мой - Святлана Софіна