Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзе расплылась душа на часткі

Дзе расплылась душа на часткі,
Цвікамі сэрца да крыжа прыб’ю.
Твой погляд я злаўлю знянацку,
Адчай спытаю, бо люблю…

Стары душой ужо, не целам,
Уздыхну і буду паміраць…
З надзеяй шэрай, з недаверам
Мне да апошняга цябе чакаць…

Па мары шчасця прагалосяць,
Сярод нямых крыжоў,
Вятры, што людзям сэнс прарочаць,
Знясуць мяне да іншых ужо краёў…

Але і там спакою не знайду я –
Там, йшчэ цяжэй чым у жыцці…
Узгляні ў нябёсы, шпацыруе
Там зорка ў чорным небыцці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзе расплылась душа на часткі - Андрэй Рошчын