Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?

Ці гэта сон? Ці лёс жартуе?
…Яна ступіла на парог.
Як закаханасць ёй пасуе
І позірк светлы без трывог!

І думаць наватне захочаш,
Дзявочай згублены красой,
Што прыйдзе пасля грэшнай ночы
Самотны ранак са слязой.

Растане сон блакітнай птушкай.
Праменняў лёгкія сляды
Спадуць на цёплую падушку,
А фея знікне назаўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ці гэта сон? Ці лёс жартуе? - Ірына Ляшкевіч