Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Робім да стомы. Цягнемся. Марым

Робім да стомы. Цягнемся. Марым.
Век здаганяем. Героямі ходзім.
Ззяем, як сонца. Чарнеем, як хмары.
Нешта губляем. Амаль не знаходзім.
Моцна кахаем. Ад шчасця заходзімся.
Рады, як чэрці. Як людзі, сумуем.
Сварымся. Мірымся. І разыходзімся.
Дзён не хапае. Тыдні марнуем.
Любім дзяцей. Патураем ім. Цешымся.
Радуюць дзеці. Дзеці палохаюць.
Грукне бяда – ад адчаю хоць вешайся.
Ну і наследнікі! Ахаем, охаем.
Верым з калыскі, што лепшае спраўдзіцца.
Побыт бацькоўскі не памятаем.
Плачам. Рагочам. Клянёмся не скардзіцца.
Дзесь-ці насмецім. Не падмятаем…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Робім да стомы. Цягнемся. Марым - Пiмен Панчанка
 »