Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Без руля і тормаз нам не трэба

У горадзе паблізу ад Тарыфы
Клуб для гольфу сябра мой знайшоў,
Дзе былі паніжаны тарыфы,
І сабраў туды ўсіх сяброў.

Узялі мы шарыкі і клюшкі,
І на ногі нейкія бацінкі,
Ды з сабою кока-колы двушку.
Сеў я на маленькую машынку…

Весела катаўся я па полі,
Падлятаў на ямах і галінках
І крыху пацягваў кока-колу,
Правую закінуўшы за спінку.

Ды заехаў неяк на ўзгорак,
Тут, пакуль дагнаў я да прычыны,
Як, з’язжаючы па скуранай сядусе,
Побач апынуўся ля машыны.

Нехта ззаду крыкнуў: “Тармазі!”
Думаю: “З якой гэта патрэбы?”,
І крычу ў неба: ” Не грузі!!
Без руля і тормаз нам не трэба!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Без руля і тормаз нам не трэба - Міхась Бацян