Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я на вуліцы Кірылы і Мяфодзія

Я на вуліцы Кірылы і Мяфодзія
Яна вельмі мне прыйшлася да душы
Тут адчуў я так выразна, што стагоддзі
Трэба усім нам час ад часу варушыць

Трэба ўсім імкнуцца глянуць у мінулае
У вакенцы ў старых мурох зазірнуць
Што мінула – сэрца закранула мне
А мне ваша трэба закрануць

Мне так ўтульна ў гэтых перавулачках
Бо яны – з далекіх маіх сноў
Я не маю лепшага прытулачка
I таму прыходжу сюды зноў

Што ж так сэрца мае цешыць і усцешвае
Дзе ні гляну – бачу прыгажосць
Я іду уніз да рэчкі сцежкаю
Гаспадар так ходзіць, а не госць

У Верхні горад сэрца закахалася
Закахалась моцна ў стары Менск
У самаго сябе яно спыталася –
Не, нішто не трэба узамен

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я на вуліцы Кірылы і Мяфодзія - Уладзімер Гардзейка