Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шлях да чытача

Як запяе душа натхнёна,
Ды думкі пабягуць на волю,
Тады ў руку вазьму аловак
І занатую на паперы
Я погляд свой на стан праблемы.
Ці адлюструю рэчаіснасць,
А можа, нейкае ўяўленне –
Ну, словам, што там нарыпела…

Пасля ўсё гэта скарэктую,
Адрэдагую пэўным чынам.
Затым камп’ютэр уключу –
І надрукую тэкст прыгожа.

Паставіўшы на ліст аўтограф,
Аддам рэдакцыі газеты,-
Мой твор ідзе ў чарговы нумар,
Я з ім – прыйшоў да чытача.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шлях да чытача - Пётр Шакола