Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Толькі шклянка ўначы задрыжыць на стале

Толькі шклянка ўначы задрыжыць на стале,
Толькі грукат ад колаў прарве цішыню–
Гэта дзіўны цягнік. што імчыцца ў імгле,
Аддае свае сілы шаленства агню.
і каменьчыкі ў прорву злятаюць з маста.
І апошні ліхтарык праз цемру імжыць.
Гэты дзіўны і вечны бяссонны састаў
У тузе незваротнай удалеч ляціць.
Хто заскочыць знянацку ў апошні вагон.
Хто сарвецца з парэнчаў у вечную ціш?..
Гэты дзіўны цягнік, таямнічы, як сон.
Калі хочаш прачнуцца, але яшчэ спіш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Толькі шклянка ўначы задрыжыць на стале - Навум Гальпяровіч