Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЯ ХАТЫ

Ты не ўстанеш, не пабачыш,
Як мне цяжка аднаму –
Словы болю, горыч плачу
Выказаць няма каму.

Моўчкі тупаю ля хаты
Ці то ў хаце штось раблю –
Чую боль вялікай страты,
Колькі слёз за дзень пральлю.

Ранак, вечар сустракаю,
Еду некуды, іду –
Боль нясу. Не забываю
Між людзей сваю бяду.

Вочы выплакаў глыбока,
Радасці не бачу больш.
Як жа жыць мне адзінока?
Як жа вынесці мне боль?

03.10.1989

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЛЯ ХАТЫ - Васіль Голуб