Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шостым днём пасля Дзядоў

Шостым днём пасля Дзядоў
На зямлю туман сышоў.
І Расія барвавела,
Ад хлапцоў-кібальчышоў.

Спадароў тады прагналі,
Перамог рабочы клас,
Дзяды жыцці аддавалі
Дзеля роўнасці для нас.

Потым у калгас пагналі,
Адабраўшы хлеў і быдла.
І з апошнім параўнялі
Ў працы цёмнай і абрыдлай.

Пашпарты не выдавалі,
А плацілі працаднямі.
Хто ўсё гэта не хваліў,
Ехаў пакараць Сібір.

Замест паншчыны з аброкам
Ўстаў суботнік пятым бокам.
І прафкам між іншых спраў
У сямейным ложку спаў.

Зноў праз семдзесят гадкоў
“Няма, – марым, кайданоў!”
Паспяшаліся, зманілі:
Танкі едуць па Расіі.

І адбыўся зноў “прагрэс”:
Сталіна завет уваскрэс.
З кветкай да яго магілы
Школьнік йдзе, на выгляд мілы.

Паглядзі: на вежы скачуць
Шарык, кумачовы сцяг,
А ў Крамлі на граблі скачуць,
Сцяўшы рускі свет у кулак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шостым днём пасля Дзядоў - Павел Місуна