Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гарбуз і танк. Басня

Кавун у Драздах…
І танкі пад Славянскам…
Няўжо не надакучыла спадарству?
Шаноўныя!
Над намі
Ладзяць здзекі…
Непрафесійнасьцю, махлярствам…
Ужо і не дзяржава…
Нейкі МММ…
Калі…і дзе
Змагацца па-сапраўднаму
Пачнем мы?
Бо скончылась…
Цярпенне ў мяне!
І ўжо не вытрымаць галечы,
Настае што…
Наперадзе ўсё горшы
Малюнак бачыць мозг мой…
І Гродна, Ворша…
Гомель і Бярэсьце…
Калі паўстане ўжо ўрэшце рэшт?
Пра Менск асобная размова…
Дразды даўно патрэбна
Зруйнаваць…
Зрабіць ізноў…
Бульбяным полем…
Бо бульбы беларускай…
Не хапае…

І так заўсёды…
Я пачынаю верш пісаць…
Злуюся…
Слязьмі ад гора
Абліваюся…
А потым зноў…смяюся…
Без смеха нельга
Перажыць той жах,
Што адбываецца…
Са смехам мо пайду ў краму…
Набуду вілы там…
Змагаркай стану…
Бо разабралі ў краме танкі…
Цяпер яны ў Славянску…

Чакаць ці доўга нам
Развязкі?
Бо пад Славянскам…
Кавуны расьці павінны,
А не колькасьць танкаў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Гарбуз і танк. Басня - Святлана Софіна