Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Планета Высоцкага

Яшчэ адна малая планета ўключана ў касмічны мемарыял астэроідаў, якія носяць імёны выдатных людзей. Міжнародны планетны цэнтр зацвердзіў яе назву – Уладвысоцкі. З газет Прэч, лакеі з прысоскамі Афіцыйнай гідлівасці, Ад планеты Высоцкага І яго справядлівасці… Муза словам і голасам Не блішчэла аблашчана. Ён зярняткам у коласе, Што завецца славяншчынай. Прэч, замшэлая гвардыя Немастацкай законнасці. Дагулялі мы картамі Асабістай суконнасці. Не ўдалося вам Пушкіна… Як і нашага Быкава. І Высоцкі дапушчаны Да Сузор’я Вялікага… Прэч, лакеі з прысоскамі Афіцыйнай гідлівасці, Ад планеты Высоцкага І яго справядлівасці…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Планета Высоцкага - Віктар Стрыжак