Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я – планета, ты – планета

Розуму ў цябе палата,
А ў мяне яе няма,
толькі думкі як гарматы,
сутыкнуўшыся, грымяць.

Я – планета, ты – планета,
дзве арбіты, два шляхі…
Як мне сутыкненне гэта
перанесці без тугі?

Сціснуўся я ў астэроід,
атмасферу раструсіў,
і сапхнула ты героя,
страуціўшага моцнасць сіл.

Не налюбаваўся досыць,
мёд любоўны не спазнаў,
сплыў я нядарэчным госцем
праз галактычны рукаў.

Быць апошнім не прыстала,
хопіць здзеквацца з мяне,
лепш згарэць ураз запалам,
на сардэчным агмяне.

Калі ты ўначы заўважыш
яркі ў небе нечы след –
ўспомні!..
Добры быў таварыш –
а каханне – праміне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я – планета, ты – планета - Ігар Белкін