Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абудзiць певень загуменне

Абудзiць певень загуменне,
i зазвiняць у лузе – росы…
Якое дзiўнае iмгненне:
Ступаць па росах гэтых босым!..

На вадапой!..- гукае статак
Пастух, зрываючы сунiцы…
Адсюль у свет я браў напрамак,
Баяўся некуды спазнiцца.

А на рацэ – жыве маленства,
Купаюцца са смехам дзецi…
Шукаў пачуццям падабенства
i не знайшоў я ў тлумным свеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абудзiць певень загуменне - Міхась Курыла