Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З зiмы, яе акоў, я вырвуся аднойчы

З зiмы, яе акоў, я вырвуся аднойчы…
Святлом машынных фар пастукаюся ноччу
У вокны да цябе… i сны парцьер парушу.
i ажыве пакой – ад свежых белых ружаў…
Мы пабудуем Рым (што быў да разбурэння),
Дзе рыцары й рабы шукалi прымiрэння.
Мы навядзём масты – раздзелiм боль
пароўну –
Пашкоджаныя ў час усобiц нашых дробных.
i цiхае “даруй”, што кожнаму па сiле,
Нам верне цеплыню – зару на небасхiле.
iдучы на зару з дарогi ўжо не збочыць…
З зiмы, нiбы з турмы, я вырвуся аднойчы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш З зiмы, яе акоў, я вырвуся аднойчы - Міхась Курыла