Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Беларуская вёска



Вымірае, зьнікае ўшчэнт,
І падобная ўжо да кіёска,
Мой адвечны суцішаны боль,
Беларуская родная вёска.

Адыходзіць яна ў нябыт,
Ды пустымі становяцца хаты,
Колісь быў тут даўно дабрабыт,
Селянін жыў тут багаты.

Зараз бачу – бабуля стаіць,
Сумны позірк, гаротныя вочы,
І мацней у грудзях забаліць,
Паратунку ня знойдзеш у ночы.

Але шлях усё ідзе ды ідзе,
Толькі думкі ў вечнае скрусе,
Пакрысе яе не стае,
Маёй роднай, маёй Беларусі..





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларуская вёска - Мікіта Прыходзька