Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Iсцiна, адвечная, як свет



Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй – боль зняверу ўслед.
За пашанай – прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi – горыч страты,
За агнём любвi – разлукi снег.
За абдымкамi – падножка здрады…
Iсцiна, адвечная, як свет.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Iсцiна, адвечная, як свет - Ніл Гілевіч