Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларуская доля

Калісьці вялікае княства…
З народам адзіным і мужным!
Да варвараў трапіла ў рабства…
Прабыўшы пад гнетам бяздушным!

Стагоддзі, гады і хвіліны…
Падзелена была на часткі…
Сабой запаўняла магілы!
Чужынцам плаціла падаткі!

За край яго родны і мілы!
Народу не далі змагацца!
Каб больш не было светлай сілы!
Ніхто з нас не здолеў падняцца!

Цяпер не гучаць роднай мовы….
Такія пяшчотныя словы!
і памяць запоўнена кроўю…
Гаротнай і любай зямлі!

Гавораць, што вольнаму воля!
Што вольнаму жыць весялей!
Чаму ж беларуская доля?
Маўчаць! Хоць маўчаць ўсё цяжэй!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларуская доля - Вікторыя Ковель