Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Полька

Як пачуеш гукi полькi
Дык адразу пойдзеш ў скокi
Гэта полечка-трасучка
Танчыць баба, танчыць ўнучка

Паглядзi, як цётка Ганна
Вытанцоўвае старанна
А яе сяброўку Зосю
Нiбы чорт па хаце носiць

Маладзiца, маладзiца
Дай хутчэй вады напiцца
А ў адказ – не маю часу
Пакуль цэлыя абцасы!

А гармонiк грае – грае
Гарманiст камусь мiргае
Не шкадуйце вы падлогi
Абы вытрымалi ногi!

Гэта полька – рагатуха
Зноў маё казыча вуха
Полька-пчолка, полька-кветка
Полька – лепшая суседка!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Полька - Уладзімер Гардзейка