Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калмыкову С. Н

Калмыкову С. Н.

Ці абыякавы і чулы,
Ці ўсязнаўца і дурны –
Я быў усялякім за мінулым,
Ці ж упікаць мяне за тым?

Але цяпер аб тым мінулым,
Аб мой, не з роскашы, рубель,
Замоўчце знаўцы ўсе, і дурні,
Да вас патрачан мой давер.

Не засталося тых надзеяў;
Узяць крыважэрцаў на тапор,
Сквапцаў, хціўцаў, ліхадзееў,
Ськінуць у бездані ад гор.

Не дурні вы, але не знаўцы,
Ды й не аддзел барадзьбітоў.
Вы – авечы гурт дрыжачы,
Прад валацугаю ваўком.
-2.04.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Калмыкову С. Н - Міхась Карцялёў