Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карабель

Павольна, павольна,
На месцы нібыта,
Стаіць нерухома
На краю блакіта

Марскі карабель,
Што плыве ў далячынь,
Куды яго вабіць
Бясконцая сінь.

І сонца праменнямі
Сцягу махае
І хвалі прыемнай
Насустрач жадае.

Ён вельмі маленькі,
Бо вельмі далёка,
Яшчэ, мо, хвілінка
І знікне са зроку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Карабель - Дзмітрый Шолахаў