Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш ГАРЭЗЛІВЫ ВЕТРЫК

Гарэзлівы ветрык у восеньскім скверы
Лістоту з бярозкі рухава зрываў.
Нібы-та хлапчук у каханне паверыў-
Паспешна яе расранаў, распранаў.

І косы расчэсваў, наўкола кружыўся
І ціхенька штосьці шаптаў ёй, шаптаў.
Пяшчотна яе абдымаў і віхрыўся,
Здаецца ужо сапраўды цалаваў.

А потым узнёсся, прыгнаў сівы дожджык,
Яе напаіў і памыў, абласкаў
І кожну галінку, і кожны лісточак…
Такі лёгка-крылы ніяк нізмаўкаў.

Развееўшы хмаркі над золатам сквера,
Абняўшы бярозку-каханку, прыціх…
Апошняй вясёлкай зайграў рэчкі бераг,
Ды сарамліва бярозка трымціць.

2012.10.14

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ГАРЭЗЛІВЫ ВЕТРЫК - Зінаіда Русак