Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Метамарфоза

Мые чупрыну
светлы дзень
і без прычыны
меншыць цень.

Вока слабее,
зорак менш,
неба мялее –
куцы верш.

Водар прысадаў
знік кудысь,
ад недагляду
змоўкла высь.
.

24.04.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Метамарфоза - Мікола Ляшчун