Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дэпрэсія

Кіруюць думкі на душы надрэз,
Неасцярожным кімсьці, і мішэнь – спіна
Змяніўшы “рэ бемоль” на “до дыез” …
Дарма!

З актавы на актаву б’ецца пульс,
Басуе і ў паніцы, зрывае на фальцэт,
На спробу какафоніяй зняць сум…
Не!

Пад камертон настроена струна –
Асноўная пляцення лёса ніць,
Свой унісон шукае, і пакуль адна…
Жыць!
19.03.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дэпрэсія - Уладзімір Пілінога