Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ранішні ліхтар

Заўжды мяне чакаеш у гэты час,
Частуеш цемру ты прыглушаным сьвятлом,
Мы будзем жыць, агень покуль ня згас,
Ды на сьвітаньні ціхенька памром.

І нашых мараў не пабачыць гэты сьвет,
Даўно парваўся часу каляндар,
Сярод натоўпу мой зьнікае сьлед,
А ты сьвяці, ды асьвятляй, ліхтар..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ранішні ліхтар - Мікіта Прыходзька