Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі

Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі,
Бы старонка забытая сонцам,
Дзе маленства чароўныя сьцежкі,
І пакінута мараў бясконца.

Без усьмешкі ня будзе цяпла,
Што ня зробіць нам электрычнасьць.
Без усьмешкі ня будзе сьвятла –
Вось такая, тут акалічнасьць.

Беражыце усьмешку сваю,
Каб па ёй пасьля ня журыцца,
А яшчэ, вось што скажу:
Не забудзьцеся ёй падзяліцца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як мізэрны наш сьвет без усьмешкі - Мікіта Прыходзька