Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пралетар-зонг

Вось і настала гадзіна,
калі ў галаве, бы турбіна,
гудуць твае мары ды юры.
І думкі – тупыя, бы куры.

Ты зранку, пасраўшы ахвотна,
ідзеш на завод, бесклапотна
пярдоліш дэталь за дэтальлю.
А ўвечар – сваю Натальлю.

Ёй дарыш цукеркі ды цацкі.
Азартна, па-заліхвацку,
спускаеш у клюбах заробак, –
юнак, пралетар, недаробак.

Жадаеш зрабіцца банкірам,
быць сябрам Міног і дэ Ніра,
піць грапу, ня ведаць грыпу,
грэць дупу ва ўласным джыпе.

Ад гэткай херні рамантычнай,
аніяк жа цябе не датычнай,
бухаеш у таньненькім бары,
пасьля – у дварох пад гітару,

Дзе трызьніш ня цурыхам-рымам,
але найбанальнейшым крымам,
і лезеш, прымроіўшы мора,
пасікаць у зарасьцях флоры.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пралетар-зонг - Сяргей Прылуцкі