Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што рабіць?

Што рабіць?

Веснавое сонейка ў хату зазірае.
Чаму хлопчык сумненькі? Чаму не гуляе?
Хмурыць тварык чысценькі, быццам вось заплача.
Па падлозе сонечны зайчык цвеліць-скача.

Ды Віцёк не бачыць зайчыка і сонца,
Бо заплюшчыў вочкі, не глядзіць у аконца.
Чым заняцца, хлопчык аніяк не знае.
–Што рабіць? У таты і мамы пытае.

“Пачытай вось кніжку, ці малюй”. Алоўкі
Хлопчык параскідваў па пакоі лоўка.
“Не хачу малюнкаў і кніжак не трэба”
На двары такое ласкавае неба.

Ну, чаму ж ты, хлопчык, ходзіш усё пануры,
Каб маглі смяяцца, засмяялі б куры.
“Маўчыць тэлевізар. Трэба ж сапсавацца,
Вось я і не знаю, чым цяпер заняцца…”

Ах, які дурненькі. Птушачкі спяваюць,
Дзеці на палянцы бегаюць-гуляюць.
Я хачу, мой хлопчык, цябе ў тым упэўніць-
Тэлевізар свету людзям не заменіць.

2000 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што рабіць? - Ніна Кавальчук