Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сынок мой

Сынок мой…
Мой першынец, мой хлопчык цёмнарусы,
Мінуў прысягі урачысты час.
Будзь верным абаронцам Беларусі,
Яна, як маці, думае пра вас.

Сынок мой храбры, хлопчык цёмнавокі,
Збылася мара даўняя твая.
І парашутаў белыя аблокі
Цябе люляюць, як калісьці я.

Сынок мой родны, хлопчык лёгканогі,
Не пакідай сяброў ты у бядзе,
Бо як бы ні мяняў шляхі-дарогі,
А здрада да цябе ўсё ж прывядзе.

Сынок мой любы, хлопчык летуценны
Нялёгка, адчуваю, службу несці.
Хай парашут, як родны дах і сцены
Цябе заўжды ратуе, неба песціць…

Мой першынец, мой хлопчык пасталеўшы,
Шкада, дзяцінства хутка так знікае.
Служы, мой родны, будзь адным ты з лепшых,
Мы ганарымся, любім і чакаем.

1999г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сынок мой - Ніна Кавальчук