Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сабакі

Паважныя, ляныя, ля двара
Яны снуюць, паснедаўшы нядрэнна.
Палац уласніка-гаспадара
Вартуюць дзень і ноч яны нядрэмна.

Ледзь выйдзе, як яны – ну як мінуць! –
Адразу ўсёю зграяю ахвоча
Кідаюцца, каб бот яму лізнуць,
Хвастом вільнуўшы, зазірнуць у вочы.

Ён строгі сабакар, іх гаспадар –
Заўсёды верны, паслухмяны будзь ты.
Штодня кідае ім агрызкі ў дар,
Дае за службу ўсім па цёплай будцы.

Дык як жа за яго ім не брахаць?
За костку – дайся толькі ім у знакі! –
Яны любога могуць разарваць…
Ды я не іх віню: яны – сабакі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сабакі - Кастусь Цвірка