Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бачу гулкае святло вакзала

Бачу гулкае святло вакзала,
Толькі хочу ўспомніць не экспрэс.
Белы шалік маці мне звязала,
Еду ў студзеньскі марозны лес.

Мару сціплую з сякерай цешым:
Выкруглім і мы, напэўна, воз,
Над балотам высечым алешын,
Пад дубамі высачым бяроз.

На брадах сняжынак незляжалых
Дровы сам сячы і сам цягні!
Млосна, горача… Застаўся шалік,
На прыкмечаным застаўся пні.

Шкадаваў бы менш тае прапажы,
Каб не ведаў я, не ўспомніў зноў,
Як вяла матуля танец пражы,
Як вязала ўцеху з дум і сноў,

Дзяцел сеяў чорнае насенне,
А ў мяне журботны клопат быў…
Можа, матчына благаслаўленне
Недарэчна ў лесе я згубіў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бачу гулкае святло вакзала - Аляксей Пысін