Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Святло лучыны

Святло лучыны…
**********************************
Святло дзядулевай лучыны
Душу дагэтуль грэе мне.
Яно ў нядобрую хвіліну
Заўжды ад болю захіне.

І ўспамінаў тых старонкі:
Талерка-радыё і прас,
Які вугельчыкамі лоўка
Псаваў адзенне мне не раз.

Ля керасінавае лямпы
Чытала Гогалеўскі “Вій”,
А вецер тузаў вуха клямкі
І вельмі страшна галасіў.

Бабуля клікала ў ложак,
А мне хацелася чытаць!
Спяшаўся ранак на парожак –
Ужо патрэбна ўставаць.

З чарнілкаю ісці ў школу,
Ды несці зноў яе дамоў.
Мой родны кут… Лучына… Мова…-
Выснова ўсіх маіх высноў!!!
14.12 – 2014 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Святло лучыны - Лёля Багдановіч