Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзіваў многа сьвет наш мае

Многа дзіваў сьвет наш мае:
Ды не лыне іх душа!
Душа другасьці не знае,
Яна прагне, што сьпярша…

Яна месьціва такое;
З-пад маланак ды грымот,
Просіць поля ільнянога,
Ды гарлачыка з балот…

Яна, у першасьці адзінай,
Верай упартай, неўабдым,
Прытулілась да Радзімы,
Наймілейшай усіх радзім…
24.10.15.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзіваў многа сьвет наш мае - Міхась Карцялёў