Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яна прыйшла той дзіўнаю хьвілінай

Яна прыйшла той дзіўнаю хьвілінай,
Калі прамень ужо першы дакрануўся да Зямлі.
І сэрца верыць, стане той адзінай.
Мы разам марым, дзе б мы ні былі.

Я нашу, памятую першую сустрэчу,
Ты бы, спакуса, што пакліча за сабой.
І час пасьля нагадвае пустэчу,
Апроч чароўных момантаў з табой.

Няма яшчэ ў тых межаў у сусьвеце,
Якія б перашкодзілі кахаць.
І, нават, на бязлюднае плянэце,
Шукаць цябе, заўжды буду шукаць..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Яна прыйшла той дзіўнаю хьвілінай - Мікіта Прыходзька