Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Утапічна спявае ліхтар

Утапічна спявае ліхтар…
Снег прысыпаў навокал будыны.
Быццам белаю фарбай маляр
Прыпарушыў галінкі рабіны.

Яго пэндзаль крануў паліто.
Датыкнуўся маёй рукавіцы.
Наваколле зімой занясло.
…Пад снягамі драмаюць брусніцы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Утапічна спявае ліхтар - Гануля Саладкевіч