Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А некалі будзе так

Калі завітае Яна –
паненка з касой-літоўкай,
я, чарку кульну да дна,
пазыкі раздам гатоўкай.

Суседу пакіну ключы –
маўляў, “даглядай кватэру,
мяне запытаюць – маўчы,
прыеду пасьля, праверу”…

Жагнуўшыся на абразы,
ашчадна закрыю фортку.
Ля крамы падам драбязы,
прылашчу на лаве котку.

Зірну ў астані раз
на тое, з чым час растацца…
-“Ніколі ня быў у Вас,
кажыце, куды кіравацца?”

І ў вэлюме белых сноў
ля рысы апошняй станем –
абрысамі з туманоў
хітнемся і ўтшчэнт растанем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А некалі будзе так - Усевалад Сьцебурака