Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мухі ў адукацыі

Бяда спаткала нашу нацыю:
Залезлі мухі ў адукацыю!
Вальфартавыя і навозныя…
Кусучыя і вельмі злосныя!

Ды так заразы распладзіліся,
Што нават вірусы дзівіліся:
На кожным крэсле і паперцы
Сядзяць, збіраюць па цукерцы.

І гадзяць, гадзяць пастановамі,
Інструкцыямі і вымовамі,
Загадамі, бо маюць рацыю:
Пра якасць пішуць дысертацыю.

Ствараюць добрыя ўмовы
Для кожнай школьнай установы.
Пазаражалі, крывасмокі,
Усе заняткі і ўрокі.

Ды вось МУШЫНАЯ няўдобіца:
Нічога смачнага не робіцца –
Ляціць, як хмара, дэлегацыя –
Дрыжыць, як лісце, адукацыя…

Дзе выйсце? Ці асенізацыя?
Ці поўная капітуляцыя?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мухі ў адукацыі - Валянціна Драбышэўская