Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Алілуйя любві

Нам Хрыстос паказаў
Новы шлях на Зямлі
І жыццём даказаў
Алілуйя любві.

Покуль я – інструмент
У Хрыстовых руках,
Недарэчнасці ўшчэнт
Разлятаюцца ў прах.

Невычэрпнай была
Міласэрнасць ЯГО.
Хрыста цела жыло
Зразумей. для чаго.

Ён хадзіў па Зямлі –
Новы выверыў шлях,
Алілуйя любві
Хай расце, як той гмах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Алілуйя любві - Ядвіга Рай