Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я пакінула час у сяброў

Іры і Жэню

Я пакінула час у сяброў
На стале паміж кніг і сурвэтак,
Дом быў поўны кахання і кветак,
Не схацелася часу дамоў
У мае мітуслівыя дні
І такія ж бяссонныя ночы,
Ён сказаў, што ад’ехаць не хоча,
А пабудзе крыху ў цішыні.
Тут яго не адсунуць у кут,
Не пагоняць, не кінуць без ладу,
Тут дадуць цеплыню і спагаду
Для загнаных гадзін і мінут.
Белай стужкай цяпер у мяне
На руцэ пралягло бесчасоўе.
Час спыніўся, забраны любоўю.
Не шкадую. Няхай адпачне.

26.05.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я пакінула час у сяброў - Святлана Куль