Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Ведаю – дзянёк настане

Ведаю – дзянёк настане –
Зададуць і мне пытанне:
Як я жыў? Каму служыў?
З кім вадзіўся? Чым займаўся?
Па якіх шляхах я шляўся?
Адкажу – не задрыжу.
Меў я трох сыноў і жонку.
Родную любіў старонку.
Часта сыт быў хлеба кусам.
Заставаўся беларусам.
Не любіў хадзіць я строем,
Не стараўся быць героем –
Леанідам з Фермапілаў.
Мне майго жыцця хапіла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ведаю – дзянёк настане - Леанід Дайнека