Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Куды плывуць караблікі

Блішчаць на сонцы капелькі
нявысахлаю смолкаю.
Куды плывуць караблікі
рачулкаю Вясёлкаю?

На іх запалкі – мачтамі,
Сцягі далёка бачныя.
Барты – кара сасновая.
Работа – адмысловая.

Бяжыць, задраўшы штонікі,
каманда карабельная.
Яшчэ не штормы – штормікі.
Яшчэ вясна суцэльная.

Нібыта чайкі, ластаўкі
Над грэбелькай праносяцца.
– Гэй, адчыняйце застаўкі,
эскадра ў мора просіцца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Куды плывуць караблікі - Артур Вольскі