Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мамін кактус

**************************************
Калісьці выганяла мама з градаў:
– Дачушка, ты стамілася, выходзь!
Не слухалася маміных парадаў –
Сама сабе накінула аброць…

А зараз дык ніхто не пашкадуе
І не пакліча з градаў –
хоць начуй!
Да мамы прытуліцца так хачу я!!!
Цяпло далоняў маміных адчуць!!!

Хаця б здалёк убачыць краем вока –
Жадання найсвятлейшага няма!
Ды мамачка начуе так далёка!
І ў сэрцы маім круглы год зіма…

А на акне расцвіў матулін кактус,
Як мамінай пяшчоты ўспамін.
І незнарок вярнуў мяне ў казку,
Да мамы, хоць на некалькі хвілін…
16.06 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мамін кактус - Лёля Багдановіч