Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На Навагрудскай гары

Тут жыў Міцкевіч.
Тут яшчэ гудуць
І веюць ветры тыя, што калісці
Па свеце неслі хмары яго дум,
Пад вокнамі яму шумелі лісцем.

Я на гары спыніўся Ў ноч Дзядоў,
Калі туман заслаў палі, дубравы.
Я чуў, ўто ён прыйшоў у край бацькоў,
Пакінуўшы прытулак вечны – Вавель.

Мо сумна там яму сярод грабніц
І саркафагаў, змрочных каланадаў,
І хоча ён зноў пры агні зарніц
Паслухаць роднай Світазі балады…

Мо на руінах, дзе яго быў дом,
Дзе ён правёў свайго юнацтва годы,
Задумаў кончыць свой пасмертны том –
Пра помсту немцам, помсту Валенрода.

Я не хацеў яму перашкаджаць,-
Калі прыйшоў, няхай намер свой здзейсніць,-
Здалёк я толькі слухаў, як грымяць
Яго, Як з бронзы выкутыя, песні.

Я думаў: гэта сон прысніўся мне.
Ды там, дзе прагулі яго напевы,
Грунт на руінах зноў зазелянеў,
А над магіламі варожымі чарнеў
Апалены, як бліскавіцай, гневам.

1946

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На Навагрудскай гары - Максiм Танк