Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крэва

Камяні прамаўчаць, камяні прамаўляць ня ўмеюць,
А калі б спавядаліся – хто бы той сповяд прыняў?
Лёхі цёмныя тут, і пасвет над дзьвярыма не грэе,
Не ўбачыць ніхто, як сканаю на тых камянях.

Недзе коні ляцяць, недзе коні ляцяць бліскавіцай,
Ім услед не пагоня – ваўчыная зграя імкне,
Дай ім, Панна Марыя, сабе не нагнаць дыхавіцу,
Ды з-за гэтых муроў ты, напэўна, не чуеш мяне.

Хай ляцяць, хай ляцяць найдалей ад праклятага Крэва,
Дзе, крывёю залітыя, моўчкі стаяць камяні,
Дзе забойца і здраднік чакае сваю каралеву,
Нудна выюць сабакі і знічаў палаюць агні.

Тут няма абразоў, я б да іх папаўзла на каленах,
І прасіла, каб коням наўпрост працярэбілі шлях,
І яшчэ – каб хоць нехта ўзгадаў пра ліцьвінку Алену,
Пра каханне яе і пра помсту ў крэўскіх мурах.

Алена – жанчына, якая памянялася вопраткай і месцам з Вітаўтам, каб ён мог збегчы з вязніцы ў Крэва

Ajsa, 10.08.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Крэва - Святлана Куль