Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аберуч

АБЕРУЧ

Аберуч заплюшчу твае вочы,
Кранацца да цябе ты мне дазволь,
Мы паляцім кудысьці ў ночы,
Адтуль не вернемся зусім…

Аберуч я збудую нашу хату,
Там будзе свет, прастор, дзіцячы смех.
А пройдзе час – і сын абдыме тату,
Дачушка косу маці запляце…

Аберуч за жыццё трымацца будзем,
Як я цябе трымаў у галалёд,
Чакаць – і дачакацца:
Адчуць сапраўдную любоў…

І сонца цеплынёй адорыць,
І будзе восень, як салодкі пах,
Сумёт не будзе перашкодай,
Калі аберуч возьмемся ўдваях…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аберуч - Юрый Крэсік