Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Адвечны сум

Ты.. мой адвечны, светлы, дзiўны сум…
Так да сканання. Так наканавана.
Жыццё мяне аб гэтым не пытала.
Як ёсць – так ёсць… скажу, перадусiм,
Что не крыўдую. Толькi часам мне
Так хочацца адчуць сваёй далонню
Як жылка б’ецца ў цябе на скронях
I засынаць пад позiркам тваiм…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адвечны сум - Наталля Ружыцкая