Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да моладзі магутнай і непераможнай

??Мы моладзь вольнай Беларусі,
А не тлустыя халуі.
Змагацца мы за шчасце мусім
І не чакаць, каб падалі.

Мы маладое пакаленне,
Мы не саўковая хеўра.
Не варта жыць нам на каленях,
Пара падняцца нам, пара!

Не хочам мы, як нашы дзеды,
Жыць сем дзесяткаў у турме.
Так, пахаваўшыся пад пледы,
Не знойдзеш выйсце ў тым лайне.

Нас абражаюць з сіняй скрыні,
Спускаюць гопнікаў на нас.
Відаць, забылі, нашай плыні,
Рана ці позна прыйдзе час.

З хуткасцю святла касмічнай
Заветны час ідзе, ідзе!
Для Беларусі, для выбітнай
Не стане ворагаў нідзе!

Мы сабе вернем нашу мову,
Мы будзем цяжка працаваць,
Каб на трывалую аснову
Падняць краіну і трымаць!

Магутны Божа дапаможа!
Пагоня побач, будзем жыць!
Пад БЧБ я веру, зможам
Жыццё шчаслівае стварыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Да моладзі магутнай і непераможнай - Вадзім Шчаглоў